Знайсці
08.09.2017 / 18:418РусŁacБел

У інтэрнаце на Бабруйскай невядомы з нажом напаў на студэнта

Раніцай 8 верасня невядомы напаў на студэнта ў адным з універсітэцкіх інтэрнатаў па вуліцы Бабруйскай у Мінску. У сацсетках паведамляюць, што студэнт атрымаў нажавыя раненні.

У Следчым камітэце TUT.BY паведамілі, што месцы працуе следча-аператыўная група.

«Кастрычніцкі раённы аддзел СК разбіраецца ў абставінах здарэння. Праводзіцца агляд месца здарэння», - паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Студэнт — першакурснік мінскай ВНУ — жывы, але атрымаў траўмы. Якія менавіта - пакуль не ўдакладняецца.

Міліцыя ўжо шукае падазраванага, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Гэта мужчына, на выгляд яму 25-30 гадоў, рост каля 180 см. Быў апрануты ва ўсё чорнае, пры сабе меў заплечнік. Тых, хто валодае інфармацыяй пра здарэнне ці пазнаў чалавека на фота, міліцыя просіць паведаміць пра гэта па тэлефонах: (029) 392-45-71, (029) 381-86-03, (029) 775-84-71, (029) 356-02-40, 8 (017) 226-20-93 або 102.

«У выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў інфармацыі, што злачынец меў асабістыя матывы або непрыязнае стаўленне да пацярпелага, не маецца. Аператыўнікі мяркуюць, што злачынства было здзейсненае раптоўна, без відавочных прычын і канфліктных сітуацый, якія маглі гэтаму папярэднічаць», — праінфармавалі ў ГУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930