Знайсці
08.09.2017 / 11:0930РусŁacБел

Сёння ў Мінску пройдуць акцыі супраць вучэнняў «Захад-2017»

Палітык і былы палітвязень Мікалай Статкевіч заклікаў людзей прыходзіць 8 верасня а 19:00 на Кастрычніцкую плошчу. Статкевіч мае намер правесці акцыю пратэсту супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017». Мерапрыемства прымеркаванае да Дня беларускай вайсковай славы.

Напярэдадні Мікалай Статкевіч накіраваў ліст у Мінгарвыканкам, дзе праінфармаваў гарадскія ўлады пра акцыю. «У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненнямі, паведамляю пра намер Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу правесці яе на Кастрычніцкай плошчы», — напісаў палітык.

Папярэдняя акцыя Статкевіча праходзіла 3 Ліпеня — на афіцыйны Дзень Рэспублікі. На яе прыйшло некалькі сотняў чалавек. Ужо постфактум многія ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі адміністрацыйныя арышты. Сам Статкевіч яшчэ не адбыў 15-суткавы арышт. Ён папрасіў журналістаў прыйсці да яго дадому, каб не было прэвентыўнага затрымання.

Паралельна сваё, афіцыйна дазволенае мерапрыемства да Дня вайсковай славы, ладзіць Кансерватўына-хрысціянская партыя БНФ. Яно пройдзе ў Кіеўскім скверы — гэта каля другога транспартнага кола. Пачатак а 18:00.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера