Знайсці
07.09.2017 / 20:401РусŁacБел

У Мінску затрыманы старшыня СФК «Слуцк» Алег Каранеўскі

Алег Каранеўскі, старшыня СФК «Слуцк», затрыманы ў аўторак у момант атрымання хабару. Пра гэта «Кур’еру» паведаміў Канстанцін Шалькевіч, начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі.

Затрыманы ён быў на праспекце Пераможцаў у Мінску супрацоўнікамі АБЭЗ УУС Мінаблвыканкама. Ён падазраецца ў атрыманні хабару.

На дадзены момант іншыя падрабязнасці МУС не паведамляе.

У футбольным клубе сказалі, што 6—7 верасня Алег Каранеўскі на працу не выходзіў, і не ведаюць, па якой прычыне. Мабільныя нумары Каранеўскага недаступныя.

Алег Каранеўскі нарадзіўся ў вёсцы Басіна, што пад Наваградкам. У Слуцк прыехаў у 1996 годзе. Гэты горад — радзіма жонкі. Тут ён уладкаваўся трэнерам у Дом культуры на цукровым камбінаце. Праз некаторы час у горадзе была арганізаваная футбольная каманда — ён лічыцца адным з яе заснавальнікаў. Ад другой лігі чэмпіянату вобласці (1998 год) каманда дарасла да вышэйшай лігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930