Знайсці
07.09.2017 / 19:1714РусŁacБел

Мінск выпускае ў суткі 73 трактары, 3 аўтобусы, 451 тэлевізар, 66 тон шакаладу і 27 тон каўбасы

Мінск з'яўляецца найбуйнейшым прамысловым цэнтрам Беларусі — прадпрыемствы сталіцы выпускаюць 16,1% рэспубліканскага аб'ёму прамысловай прадукцыі, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Белстат палічыў, колькі прадукцыі выраблялася ў сярэднім за суткі ў 2016 годзе на мінскіх прадпрыемствах: 44 т мяса і харчовых субпрадуктаў; 27 т каўбасных вырабаў; 761 т натуральнамалочнай прадукцыі (у пераліку на малако); 66 т шакаладу, кандытарскіх вырабаў з шакаладу і цукру; 73 трактары для сельскай і лясной гаспадарак; 451 тэлевізар; 3 аўтобусы; 4 тыс. кв. м ваўняных тканін; 22 тыс. умоўных кавалкаў шпалер; 11 т касметычных сродкаў для догляду за скурай, дэкаратыўнай касметыкі; 3526 шарыкавых і ролікавых падшыпнікаў; 2706 бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў; 602 бытавыя пральныя машыны; 12 грузавых аўтамабіляў (у тым ліку самазвалы для эксплуатацыі ва ўмовах бездарожжа, аўтамабілі спецыяльнага прызначэння).

Удзельная вага валавога рэгіянальнага прадукту Мінска ў фарміраванні валавога ўнутранага прадукту Беларусі складае 27%.

Статыстычны агляд падрыхтаваны да 950-годдзя горада

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930