Знайсці
07.09.2017 / 18:2426РусŁacБел

Парашэнка: Пад выглядам вучэнняў Расія рыхтуецца да поўнамаштабнай вайны

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што Расія рыхтуецца да поўнамаштабнай вайны. Па яго словах, пра гэта сведчаць расійска-беларускія ваенныя вучэнні «Захад-2017».

Выступаючы ва ўкраінскім парламенце, Парашэнка падкрэсліў, што Расія не толькі не збіраецца пакідаць Крым і Данбас, але плануе буйнамаштабную вайну, паведамляе Радыё Польшча.

«Не выключана, што пад выглядам міжнародных ваенных вучэнняў будуць створаныя новыя ўдарныя часткі расійскіх войскаў з мэтай уварвання ва Украіну. Сем тысяч саставаў з салдатамі і ваеннай тэхнікай набліжаюцца да межаў з Украінай, і няма гарантыі, што яны вернуцца ў Расію пасля манеўраў», — адзначыў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны таксама раскрытыкаваў нядаўнія прапановы Уладзіміра Пуціна адносна міратворчай місіі на ўсходзе Украіны. Парашэнка падкрэсліў, што Украіна доўгі час дамагаецца ўвядзення міратворцаў на Данбас, але не можа пагадзіцца з умовамі расійскага боку, то бок прысутнасцю расіян у кантынгенце ААН, абмежаваннем міратворчай місіі ў межах лініі размежавання і неабходнасцю ўзгаднення пытання з прарасійскімі сепаратыстамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера