Знайсці
07.09.2017 / 16:092РусŁacБел

Палескія бабулі выступяць на «Камяніцы»

16 верасня на фестывалі «Камяніца» пад Мінскам адбудзецца канцэрт «Аўтэнтычныя спевы Палесся», дзе прагучаць песні ў выкананні сапраўдных жыхароў рэгіёну. Генеральны партнёр фестывалю — ААТ «Банк БелВЭБ».

У канцэрце «Аўтэнтычныя спевы Палесся» возьмуць удзел два калектывы з Брэсцкай вобласці. Дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі прадставіць вёску Вулька Драгічынскага раёна. У сваю чаргу трыа «Чабатухі» ў складзе Надзеі Шылавец, Венеры Пакіпіч і Антаніны Бобрык прадставіць вёску Сташаны Пінскага раёна.

— Наймаладзейшай удзельніцы канцэрта 63 гады, найстарэйшай — 80. Яны вучыліся спяваць ад сваіх бацькоў, дзядоў і бабуль. Яны ведаюць сотні песень. Аснову рэпертуара складаюць абрадавыя песні, а таксама прыпеўкі, лірычныя, бяседныя. Гэта вялікі эксклюзіў, які нават у вёсках зараз можна пачуць вельмі рэдка, — распавядае Сяргей Доўгушаў, лідар гурта Vuraj і кіраўнік праекта «Спеўны сход».

Канцэрт «Аўтэнтычныя спевы Палесся» пачнецца ў 15.00 у драўлянай царкве. А заспяваць беларускія народныя песні разам са «Спеўным сходам» гледачы змогуць у 18.00 на галоўнай сцэне. Фестываль будзе праходзіць з 12.00 да 22.00.

Хэдлайнерамі «Камяніцы-2017» будуць гурты Onuka (Украіна), Theodor Bastard (Расія), Shuma (Беларусь), The Doox (Украіна). У праграме таксама вялікі кірмаш з майстар-класамі рамеснікаў, выставамі мастакоў і фатографаў, дзіцячай пляцоўкай.

Фестываль адбудзецца на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, 4 км. за аўтарынкам «Малінаўка»). Усе грошы ад квіткоў ідуць на рахункі музея, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18—20 стагоддзяў, сабраную ў розных рэгіёнах краіны.

Папярэдне квіткі каштуюць да 10 рублёў (дарослы), у дзень фестывалю кошт узнімецца да 15 рублёў (дарослы). Папярэдні продаж ажыццяўляецца ў сістэмах Bycard.by, Kassy.by, SMSbilet.by. Для дзяцей дашкольнага ўзросту ўваход бясплатны. Даехаць да пляцоўкі можна на аўтобусе ад метро «Малінаўка» ці на веласіпедзе. Для веласіпедаў на тэрыторыі музея будзе арганізавазавана адмысловая паркоўка. Інфалінія: (029) 363 76 85, (017) 209 41 63. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930