Знайсці
18.09.2017 / 14:0344РусŁacБел

Дзевяць слаўных бітваў, якія прадвызначылі гісторыю Беларусі

Вось ужо 30 гадоў 8 верасня беларусы ўспамінаюць слаўныя вайсковыя традыцыі сваіх продкаў. Каб адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы, у гэты дзень 1992 годзе на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры і салдаты запасу ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. Тагачасная беларуская армія яшчэ захоўвала вернасць прысязе Савецкаму Саюзу, але неўзабаве такі была вымушана прысягнуць на вернасць Беларусі.

Гэтае свята прымеркаванае да гістарычнай падзеі — векапомнай перамогі 8 верасня 1514 года злучаных войскаў ВКЛ і Кароны над войскам Маскоўскага княства ў бітве пад Оршай.

Сёлета адзначаюцца 503 угодкі гэтай бітвы, якая мела надзвычайны ўплыў на далейшую беларускую гісторыю. Досыць сказаць, што дзяржаўная мяжа паміж Оршай і Смаленскам, вызначаная пасля бітвы, істотна не змяняецца вось ужо паўтысячы гадоў.

Гэтая акцыя «Arche» дапаможа не толькі ўзбагаціць веды пра славутую перамогу пад Оршай 8 верасня 1514 года, але і даведацца пра іншыя пераможныя баталіі, без ведання якіх нашы веды пра вайсковую гісторыю Беларусі застануцца няпоўнымі. У прыватнасці, нашы выданні раскажуць пра:

— бітву пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 г. Бітва паклала канец крыжацкім уварванням у ВКЛ, скончыўшы крывавую вайну з нямецкімі рыцарамі. ВКЛ і Польшча былі прызнаныя вялікімі дзяржавамі. У краіне і па-за яе межамі незвычайна ўзрос аўтарытэт уладара Літвы Вітаўта.

— бітву пад Воршай 13 ліпеня 1508 г. (свайго роду прэлюдыяй да сечы 8 верасня 1514).

— Бітву на Уле (пад Чашнікамі) 26 студзеня 1564. Акурат пасля гэтай бітвы мемуарыст Фёдар Еўлашоўскі заўважыў: за наступленем и поднесенем войны от короля его милости Жикгимонта Августа с кнезем Иваном московским, былэм первший раз на войне, где и битва была нашим щаслива над москвою року 1564, месяца ген[варя] 26, на Иван полю над рекою Улою.

— аблогу і штурм Полацку ў жніўні 1579 г. 11 жніўня 1579 г. пад Полацкам стала армія Стэфана Баторыя, пачынаючы 20-дзённую аблогу, якая скончылася ўзяццем гэтай адной з найбольшых крэпасцяў на Дзвіне. Адбіццё Полацку польска-літоўскай арміяй было першым сур’ёзным поспехам у змаганні з Масковіяй падчас Лівонскай вайны. Яно дазволіла адрэзаць Лівонію ад маскоўскай дзяржавы і адолець моц Івана IV Жахлівага. Маскоўцы страцілі 2 тысячы палеглымі.

— бітву пад Загаллем (цяпер Хойніцкі раён Гомельскай вобласці), у часе якой 17 чэрвеня 1649 войскі Януша Радзівіла разбілі казакоў палкоўніка Іллі Галоты. Вялікі канцлер літоўскі князь Альбрыхт Станіслаў Радзівіл пасля перамогі адзначыў: «Таксама ў Літве, пад Загаллем у Беларусі, высеклі пад корань некалькі тысяч казакоў, а іх правадыр, Галота, які за заслугі дамагаўся ад Хмяльніцкага Княства Літоўскага, або нашымі, або самымі казакамі быў забіты. На пахаванне атрымаў кол, а замест жалобнай працэсіі — груганоў».

— пра бліскучую перамогу князя Януша Радзівіла, над коннай казацкай арміяй, якой камандаваў палкоўнік Міхайла Крычэўскі, пад Лоевам 31 ліпеня 1649 г.

— пра пераможную бітву пад Палонкай (цяпер Баранавіцкі раён) 28 чэрвеня 1660 г., у ходзе якой збройныя сілы ВКЛ і Каралеўства Польскага перамаглі войска Маскоўскай дзяржавы пад камандаваннем князя Івана Хаванскага, пачаўшы вызваленне тэрыторыі цяперашняй Беларусі ад маскоўскіх захопнікаў. Бітва зняла маскоўскую аблогу Ляхавіцкага замка і прывяла да вызвалення земляў ВКЛ па Дняпро на ўсходзе і Дзвіну на поўначы.

— бітву на рацэ Бася (каля вёскі Гаспода, недалёка ад Чавусаў) 8 кастрычніка 1660 г., у ходзе якой маскоўцы страцілі забітымі і палоннымі болей за 1 тыс. чалавек.

Вашай увазе прапануецца 3 папяровых і 5 электронных выданняў. Апісанне і інфармацыю, як іх атрымаць, можна знайсці на сайце Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930