10 верасня — сустрэча з рэдактарамі Arche ў Стоўбцах
У нядзелю, 10 верасня, у 13.00 у будынку Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэкі імя Якуба Коласа (вул. Сацыялістычная, д. 79) адбудзецца сустрэча з выдаўцамі і рэдактарамі часопіса «Arche» і прэзентацыя апошніх выданняў па гісторыі і культуры Беларусі. Сустрэчу ладзіць Стаўбцоўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.
Удзел у сустрэчы прымаюць шэф-рэдактар часопіса Аляксандр Пашкевіч і гісторык Дзмітрый Віцько.
Сярод іншага будуць прадстаўлены:
Праца Аляксея Кібіня «Ад Ятвязі да Літвы», якая распавядае пра змены ў басейне Верхняга Нёмана ў X—XIII ст.
Першы том збору твораў знакамітага беларускага гісторыка Мікалая Улашчыка;
Тэматычныя нумары, прысвечаныя роду Радзівілаў і роду Сапегаў;
Тэматычны нумар, прысвечаны Наваградку і гістарычнай Наваградчыне;
Шпіёнска-кантрабандысцкія раманы Сяргея Пясецкага;
Іншыя выданні і тэматычны нумар па гісторыі Заходняй Беларусі.
Выданні, прысвечаныя:
гісторыі Вялікага Княства Літоўскага
архітэктурнай спадчыне
гісторыі беларускага этнасу
вайсковай гісторыі