Знайсці
06.09.2017 / 16:449РусŁacБел

Re1ikt сыходзіць са сцэны

Мінскі гурт Re1ikt зробіць перапынак у канцэртнай дзейнасці, каб завершыць працу над новым, шостым студыйным альбомам.

«Мы ўжо нарыхтавалі дастаткова ідэй для стварэння новага альбома, нават пачалі запісваць першыя дэма. Таксама вызначыліся з яго канцэпцыяй. Таму нам патрэбны час, каб спакойна пабыць у сваёй студыі і зрабіць паўнавартасныя кампазіцыі, бо канцэрты вельмі адцягваюць увагу і забіраюць час, асабліва калі гэта сольныя выступы», — кажа лідар гурта, бубнач Аляксандр Дземідзенка.

«Магчыма, Re1ikt будзе з’яўляцца на нейкіх фестывалях ды імпрэзах, але вялікіх сольных канцэртаў не чакаецца ажно да вясны. Але на развітанне мы вырашылі зайграць восеньскі сольны канцэрт перад «творчым адпачынкам», — дадае музыка.

Гурт амаль цалкам выканае апошнія альбомы 9 верасня ў клубе «Графіці»: адно з аддзяленняў будзе складацца з песень з дыска «Liekavyja Travy» (2015), другое — з кружэлкі «Kufar» (2016).

У альбом «Liekavyja Travy» ўвайшлі народныя песні з розных куткоў палескага і іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама кампазіцыі, складзеныя ўдзельнікамі каманды паводле твораў класікаў беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага і Якуба Коласа.

Дыск быў добра прыняты слухачамі і крытыкамі ды атрымаў шэраг узнагарод: «Альбом года» — прэмія «Даём рады»; «Найлепшы рок-альбом», «Прыз народных экспертаў», «Прыз штатных экспертаў» — партал Experty.by і інш. Найлепшым «Liekavyja Travy» таксама назваў амерыканскі тэлевядучы Мэт О’Донэл.

 

Альбом «Kufar» запісваўся ў Польшчы паралельна з альбомам «Liekavyja Travy» і атрымаўся такім жа лірычным і атмасферным. У яго ўвайшлi і шматлікія бонус-трэкі «незвычайнага» Re1ikt, які заўсёды эксперыментуе (напрыклад, стадыённы хіт «Razam» — гімн футбольнага клуба «Крумкачы», а таксама джаз-рокавы дуэт «Tolki shieh» з саксафаністам Krambambula Паўлам Аракелянам).

Па выніках мінулага года «Kufar» трапіў у топ-10 тэлевядучага Сяргея Філімонава, кінакрытыка Максіма Жбанкова, радыёжурналіста Дзіны Кудрэйкі, рэдактара партала «Тузін гітоў» Сяргея Будкіна і знанага беларускага музычнага эксперта Змітра Падбярэзскага.

Re1ikt — гурт, які працуе ў напрамку world rock, спалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. Re1ikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас.

Сольны канцэрт гурта Re1ikt пройдзе ў клубе «Графіці» (г. Мінск, зав. Калініна, 16) 9 верасня. Цана квіткоў: 7—10 рублёў. Пачатак: 20:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930