Знайсці
06.09.2017 / 14:536РусŁacБел

Знайшлі фінансаванне для аўтамабіля, які можа лётаць 300 км/г без узлётнай паласы ВІДЭА

У стартапа Lilium, які займаецца распрацоўкай аўтамабіля, які можа лётаць, зараз з'явіцца больш магчымасцяў працаваць над праектам. У яго ўклалі грошы кампанія Tencent, якая развівае месенджар WeChat, фонд LGT і кампанія Obious Ventures, якой валодае сузаснавальнік Twitter Эван Уільямс. Гэта дапаможа кампаніі павялічыць штат супрацоўнікаў і, магчыма, хутчэй выпусціць свой аўтамабіль з магчымасцю палётаў, паведамляе TechCrunch.

Рэвалюцыйны апарат будзе мае назву Lilium Jet. Ён будзе ездзіць па зямлі, як аўтамабіль, узлятаць і сядаць вертыкальна, як верталёт, і лётаць з высокай хуткасцю, як самалёт. Гэты апарат стане ўніверсальным сродкам перасоўвання, бо не патрабуе ўзлётнай паласы і на ім можна пераадольваць адлегласць па паветры без аніякіх перашкод. Таксама Lilium Jet зможа завісаць у паветры на месцы.

Lilium Jet зможа развіваць хуткасць у паветры да 300 км/г і пралятаць да 300 км ад аднаго зараду батарэі. Кампанія плануе, што апарат будзе працаваць толькі ад аднаўляльнай энергіі. У фінальнай версіі салона будзе месца для 5 людзей.

У красавіку 2017 года прайшло першае выпрабаванне двухмеснага прататыпа Lilium Jet, але без пілота ў кабіне.

Першае выпрабаванне з пілотам запланавана на 2019 г., а ўжо ў 2020 годзе з'явяцца першыя таксі Lilium Jet, якія будуць здольныя лётаць.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера