Знайсці
05.09.2017 / 18:371РусŁacБел

Першакласнік выпаў з акна пятага паверха ў Брэсце

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце атрымання цялесных пашкоджанняў шасцігадовым хлопчыкам у выніку падзення з вышыні, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК Марына Дранькова.

Няшчасны выпадак адбыўся 1 верасня каля 19.10 ў кватэры на пятым паверсе дома па праспекце Машэрава ў абласным цэнтры. Паводле атрыманых даных, хлопчык абапёрся на маскітную сетку, усталяваную з вонкавага боку акна балкона. Паводле папярэдняй версіі, металічныя мацаванні канструкцыі не вытрымалі вагі хлопчыка, ён разам з ёй выпаў уніз на тратуарную плітку. Маці першакласніка разам з яго бабуляй у момант здарэння знаходзіліся ў іншым пакоі.

У цяжкім стане дзіця шпіталізавалі ў дзіцячую абласную бальніцу. «Для высвятлення ўсіх абставін здарэння праведзены агляд, апытаныя родныя і суседзі, прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Сям'я на ўліку як праблемная не знаходзіцца. Следчы камітэт чарговы раз звяртае ўвагу бацькоў на неабходнасць прыняцця мер для бяспекі малалетніх дзяцей», — дадала Марына Дранькова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера