Знайсці
05.09.2017 / 21:022РусŁacБел

Віртуальная памочніца Siri выратавала жыццё 14-гадовай дзяўчынцы

14-гадовая дзяўчынка па імені Тайлер Фрэнк абавязаная сваім жыццём Siri. З-за паводкі, выкліканай ураганам «Харві», Тайлер і яе сям'я аказаліся заблакаваныя ў абломках. Пасля таго, як узровень вады вырас, у падлетка выявіліся сімптомы серпавіднаклетачнае анеміі. Знемагаючы ад болю, Тайлер актывавала Siri на сваім iPhone і папрасіла яе выклікаць ратавальнікаў.

Калі берагавая ахова прыбыла ў першы раз, яны забралі толькі старых і хворых. Нягледзячы на жахлівы стан дзіцяці, ратавальнікі пакінулі Тайлер з яе сям'ёй у зоне рызыкі. Аднак дзяўчынка звярнулася па дапамогу на наступны дзень, і яе ўсё-такі выратавалі.

Пасля таго, як Тайлер аказалі дапамогу ў Тэхасскай дзіцячай клініцы, яна ўз'ядналася са сваёй сям'ёй. Фрэнкі страцілі ў стыхійным бедстве машыну і дом, але выжылі —дзякуючы таму, што Siri здолела выклікаць дапамогу.

Гэта не першы выпадак, калі Siri ратуе жыцці людзей. Усяго некалькі месяцаў таму яна дапамагла выклікаць ратавальнікаў тром рыбакам у Маямі, а зімой выратавала паралізаванага раварыста-экстрэмала.

Паводле macdigger.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930