Знайсці
05.09.2017 / 14:1994РусŁacБел

«Беларуская мова — гэта дзікая сумесь рускай, украінскай і польскай». Случак напісаў яшчэ адну заяву за абразу мовы

Юрыста Ігара Случака абурыў допіс, які жыхар Рэчыцы пакінуў на старонцы гарадской суполкі «Укантакце» «Рэчыца LIVE».

Ігар Случак. Фота Сяргея Гудзіліна.

Гісторыя не новая, узнікла яшчэ на хвалі «Савушкавага малака» і «молока». У суполцы з’явіўся пост з падрабязным апісаннем чарговага моўнага скандалу — што адкуль узялося і пры чым тут Ганна Бонд. Гарачае абмеркаванне сітуацыі ў каментарах з высвятленнем адносінаў расцягнулася аж на тры старонкі.

Прыйшоў у абмеркаванне і жыхар Рэчыцы Яраслаў Драгун, які вырашыў яшчэ падвысіць градус. Невядома толькі, ці ведаў ён, што сам стане аб’ектам нападак.

Той самы каментар, з якога ўсё і пачалося, ужо выдалены. Аднак захаваўся скрын.

У заяве ў Рэчыцкі райвыканкам Случак піша, што сваім допісам каментатар парушыў артыкул 9.22 «Парушэнне заканадаўства аб мовах» Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі, паколькі ў ім ён публічна абразіў дзяржаўную беларускую мову.

Пры канцы жніўня Ігар атрымаў афіцыйны адказ, у якім гаворыцца, што райвыканкам накіраваў запыты ва ўстановы адукацыі і экспертныя ўпраўленні, каб атрымаць неабходныя заключэнні.

Што цікава, у Рэчыцах падобны выпадак ужо быў. У лютым мясцовую жыхарку Яўгенію Чацвяртную за аналагічны допіс прыцягнулі да адказнасці. Тады райвыканкам вынес пастанову аб адміністрацыйным спагнанні.

НР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930