Знайсці
04.09.2008 / 15:2414РусŁacБел

Саюзны Каўказ Беларусі і Расеі

Калі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя ўсё ж стануць сябрамі саюзнай дзяржавы, яны атрымаюць у кіраўніцтве структуры палову галасоў. А што, калі мы маем справу з інтрыгай падступных каўказцаў? Фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.

Калі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя ўсё ж стануць сябрамі саюзнай дзяржавы, яны атрымаюць у кіраўніцтве структуры палову галасоў. А што, калі мы маем справу з інтрыгай падступных каўказцаў?

Вы спытаеце мяне — чаму я, прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі, сяджу ў прадбаньніку кабінэту Какойты і чаго чакаю? Справа ў тым, што Какойты вырашае — аказаць ці не Расеі вайсковую падтрымку ў вайне супраць Грузіі.

Калі казаць ляканічна — мяне кінулі як фраера.

Не, спачатку ўсё было пучком. Мы прынялі ў склад саюзу абхазаў і асэтынаў, падкарэктавалі назву структуры — Горскі Саюз Беларусі і Расеі. Капітальна пашырылі паўнамоцтвы цэнтральных саюзных органаў — адзіны ўрад, адзінае заканадаўства, адно грамадзянства.

Аблом прыйшоў нечакана. Здаецца, гэта было на саміце прэзыдэнтаў краінаў саюзу ў Сочы, дзе гаворка павінна была ісьці аб адзінай валюце. Мы ў Крамлі напярэдадні ўжо абмывалі ўвядзеньне саюзнай валюты: Менск, які доўга тармазіў справу, цяпер быў ў меншасьці.

І раптам падчас паседжаньня Ардзінба нечакана выносіць альтэрнатыўную рэзалюцыю: увесьці ў якасьці саюзнай валюты не расейскую, а абхаскую і назваць яе «саюзны вах?вах».

Натуральна, я афігеў. Аднак заблякаваць прапанову Сухумі і падтрымаўшага яго Цхінвалу ня змог. Усё таму, што падчас галасаваньня Менск уcтрымаўся. Беларусы разьлічвалі выцыганіць на гэтай глебе ў Масквы бонусы па коштах на пастаўку газу.

Так нечакана ў Саюзе адбыўся каўкаскі пераварот.

Далей болей: выкарыстоўваючы тую ж схему (2 галасы каўкаскіх краінаў + нэўтралітэт Менску) паўднёвыя палітыкі капітальна зьмянілі сутнасьць інтэграцыі. Забаранілі асобам славянскага паходжаньня прадаваць урук і мандарыны, загадалі ўсім грамадзянам саюзу кроўна помсьціць за родзічаў, дадаць да сваіх прозьвішчаў канчатак «ба» і «ойты» (майго прэм’ера, дарэчы, цяпер завуць Вавойты Пуцінба). Сам саюз стаў называцца Саюзны Каўказ Беларусі і Расеі са сталіцай у ауле пад назвай… забыўся, гэта маршруткай 20 хвілінаў ад Цхінвалу.

Толькі калі той аул патрабаваў ад Менску, каб БАТЭ перайменавалі на Церак?2, на Маркса 38 нарэшце зразумелі, што трэба нешта рабіць.

Аднак, каб скінуць дамінаваньне каўкасцаў, трэба была фармальная большасьць у Радзе. Я і беларускі калега, памятаю, ламалі галаву ўсю ноч — што рабіць? Лягічней за ўсё было атакаваць нейкую рэспубліку СНД і адрэзаць у іх кусок тэрыторыі на падставе прысутнасьці там грамадзянаў з расейскім пашпартамі і прыняць яе ў Саюзны Каўказ. Аднак пасьля праколу з Асэтыяй і Абхазіяй я нікому больш ня верыў — ні крымчукам, ні Тыраспалю, ні жыхарам расейскамоўнага Казахстану. Патрэбны быў вярняк.

І тут Дразды прапанавалі мне цікавы плян: назаўтра нашае МЗС абвясьціла аб прызнаньні новай дзяржавы — Злучаныя раёны Менскай вобласьці з сталіцай у Барысаве. І ўжо да канца працоўнага дня яна была прынятая ў саюзныя структуры. Натуральна, Штаты былі пратэктаратам Драздоў.

Цяпер у славянаў была зноў фармальная большасьць у кіраўніцтве саюзу. Але на гэты раз нас пракінуў Менск. Апошні хуценька знайшоў з каўкасцамі кампраміс. Беларусы захоўваюць статус кво, калі ім дадуць шэраг ільготаў: напрыклад, беларускім падлеткам можна будзе браць даведкі аб тым, што яны па стане здароўя або празь сямейную сытуацыю могуць не вывучаць прадмет «джыгітоўка» — абавязковую школьную дысцыпліну для школ усіх краінаў Саюзнага Каўказу.

Так Шаурма (новая назва Масквы) зноў аказалася ў пралёце. Усё, што ў такой сытуацыі заставалася фэдэральнаму ўраду, — абвясьціць вайну Грузіі і прайграць яе, каб Саакашвілі зноў акупаваў Абхазію і Паўднёвую Асэтыю. Чым і займаемся. Пакуль, мы пасьпяхова адступаем. Толькі б краіны Саюзнага Каўказу не аказалі нам вайсковай падтрымкі ў рамках калектыўнай дамовы бясьпекі… Што? Прабачце, мяне клічуць. Так: кінжал на месцы, папаха таксама. Барада расчасаная. Іду, іду, шаноўны Эдуард Джабеевіч!

Лёлік Ушкін

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930