Трамп пра КНДР: Яны разумеюць толькі адно
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў ядзернае выпрабаванне КНДР, назваўшы яе дзеянні варожымі і небяспечнымі для ЗША, піша РІАН.
North Korea has conducted a major Nuclear Test. Their words and actions continue to be very hostile and dangerous to the United States.....
«Паўночная Карэя правяла буйное ядзернае выпрабаванне. Іх словы і дзеянні застаюцца варожымі і небяспечнымі для ЗША», - напісаў ён у Twitter.
Ён таксама назваў КНДР «некіраванай краінай, якая стала вялікай пагрозай і клопатам для Кітая, які спрабуе дапамагчы, але беспаспяхова». На думку Трампа, Паўднёвая Карэя ўсведамляе, што яе палітыка заспакаення не працуе. «Яны разумеюць толькі адно», - напісаў Трамп аб КНДР.
South Korea is finding, as I have told them, that their talk of appeasement with North Korea will not work, they only understand one thing!
Раней у нядзелю КНДР заявіла аб паспяховым выпрабаванні вадароднага боезараду, прызначанага для міжкантынентальных балістычных ракет. Загадаў правесці выпрабаванні паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын.
У сярэдзіне жніўня Пхеньян абяцаў выпусціць балістычныя ракеты ў раён Гуама, дзе размешчаныя амерыканскія авіябаза і ваенна-марская база. Апошні запуск ракеты Кім Чэн Ын назваў «прэлюдыяй да Гуама».
Дональд Трамп адказаў, што калі КНДР «зробіць нешта з Гуамам, з Паўночнай Карэяй адбудзецца такая падзея, якой яшчэ ніхто ніколі не бачыў».