Знайсці
02.09.2017 / 22:2618РусŁacБел

У расійскім гандлёвым прадстаўніцтве ў Вашынгтоне прайшлі ператрусы

Як паведаміў РІА «Навіны» прадстаўнік амбасады Расеі Мікалай Лахонін, пры ператрусах прысутнічаюць дыпламаты. «Пасля настойлівага патрабавання расійскага боку супрацоўнікі амбасады былі дапушчаныя да надгляду», — сказаў ён.

У самым гандлёвым прадстаўніцтве заявілі, што лічаць ператрусы рэйдарскім захопам расійскай уласнасці, які парушае міжнародныя канвенцыі.

Як адзначаюць супрацоўнікі пасольства, амерыканцы перасталі лічыць будынак прадстаўніцтва дыпламатычным аб'ектам, які валодае імунітэтам. З дыпмісіі вывезлі ўсе рэчы, неабходныя для яе функцыянавання.

Раней сёння МЗС РФ уручыў ноту пратэсту дарадцы-пасланцу пасольства ЗША ў Маскве з-за планаў уладаў Злучаных Штатаў правесці ператрус у расійскім гандлёвым прадстаўніцтве ў Вашынгтоне. У замежнапалітычным ведамстве назвалі ператрусы беспрэцэдэнтнай, агрэсіўнай акцыяй, якую амерыканскія спецслужбы, падкінуўшы кампраметуючыя прадметы, могуць выкарыстоўваць для правакацый.

Дзярждэпартамент ЗША раней запатрабаваў зачыніць консульства Расіі ў Сан-Францыска і два будынкі гандлёвага прадстаўніцтва ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку да 2 верасня, матывуючы гэта адказам на прапанову Масквы скараціць колькасць работнікаў дыпмісіі ЗША ў Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера