Знайсці
02.09.2017 / 17:4612РусŁacБел

Рэжысёр Аляксей Учыцель рыхтуе чатырохсерыйную версію «Мацільды»

Серыял «Мацільда» з чатырох частак павінен выйсці на экраны ў 2019 годзе.

Пра гэта паведаміў у суботу ТАСС рэжысёр аднайменнага фільма Аляксей Учыцель.

«Будзе фільм і чатырохсерыйны серыял», - распавёў расійскі рэжысёр. Паводле яго словаў, тэлеканал, на якім з'явіцца серыял, пакуль не вызначаны. «Ён выйдзе у 2019 годзе», - удакладніў Учыцель.

Што ж тычыцца фільма «Мацільда», дык яго тэлепрэм'ера, па словах рэжысёра, павінна адбыцца на Першым канале.

Фільм «Мацільда» — адна з самых скандальных карцін апошняга часу. У ёй расказваецца гісторыя кахання будучага расійскага імператара Мікалая ІІ і балерыны Мацільды Кшэсінскай. Фільм выклікаў пратэст кансерватыўна-праваслаўных колаў, рэжысёру пагражалі, да яго цкавання далучылася і дэпутатка Дзярждумы РФ, «пракурор Крыма» Наталля Палонская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера