Знайсці
02.09.2017 / 17:0821РусŁacБел

Беларуска загінула ў Турцыі, яшчэ адна затрыманая

Гэтую інфармацыю карэспандэнту БелТА пацвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Інфармацыя аб дадзеным факце сёння з'явілася ў інтэрнэце. «Пасольства Беларусі ў Турцыі актыўна займаецца гэтай сітуацыяй. Падтрымліваецца кантакт са сваякамі загінулай і затрыманай грамадзянак Беларусі, а таксама з турэцкімі ўладамі, уключаючы адміністрацыю ўстановы, дзе знаходзіцца затрыманая.

Амбасада аказвае садзейнічанне ў дастаўцы загінуўшай на радзіму і працуе над забеспячэннем доступу да затрыманай родных і консула», - распавёў БелТА начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Як пісаў раней Блог Гродна s13, трагедыя адбылася на турэцкім курорце Сідэ. Загінула 23-гадовая гарадзенка Кацярына, а яе 26-гадовая сяброўка была затрыманая.

Па словах маладога чалавека Кацярыны, у ноч з 30 на 31 жніўня ў Сідэ адбылося ДТЗ. Вядома, што ў разбітай машыне знаходзіліся дзве гарадзенкі і два грамадзяніны Турцыі. Пры гэтым 26-гадовая дзяўчына знаходзілася за рулём. Паводле папярэдніх звестак, алкаголю ў іх крыві выяўлена не было. Ключавы сведка, турак, пасля выпіскі з бальніцы ўцёк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера