Знайсці
02.09.2017 / 13:438РусŁacБел

Пад Масквой падчас авіяшоу разбіўся самалёт: пілоты загінулі ВІДЭА

Самалёт Ан-2 разбіўся ў Балашысе пад Масквой падчас авіяшоў, выконваючы паказальны палёт. Пра гэта ТАСС паведамілі ў экстраных службах.

«Самалёт на нізкай вышыні выконваў паказальны палёт. Пілот не справіўся з кіраваннем, у выніку Ан-2 упаў. Два чалавекі, якія знаходзіліся на борце, загінулі», - сказала крыніца.

Пры ўдары аб зямлю самалёт загарэўся.

У экстраных службах паведамілі, што асноўная версія крушэння Ан-2 - памылка экіпажа пры выкананні фігуры вышэйшага пілатажу. «Пілоты паказвалі фігуры вышэйшага пілатажу. Пры выкананні мёртвай пятлі, магчыма, была дапушчана памылка, пілот не справіўся з кіраваннем, і самалёт упаў», - сказала крыніца.

На зямлі ахвяр і разбурэнняў няма, ніхто з гледачоў не пацярпеў. Авіяшоў праводзілася на аэрадроме Чорнае ДТСААФ. Паказальныя выступленні былі прымеркаваны да 70-годдзя Ан-2.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера