Знайсці
02.09.2017 / 11:351РусŁacБел

У Магілёве з'явіцца першая электразапраўка

У Магілёве на працягу месяца павінна з'явіцца першая электразапраўка.

Такое даручэнне сёння даў старшыні гарвыканкама Уладзіміру Цумараву падчас жывой тэлефоннай лініі старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, перадае карэспандэнт БелТА.

Рашэнне прынята ў сувязі са зваротам магілёўца, уладальніка электрамабіля, у якога ўзнікаюць праблемы з зарадкай аўто. Каля дома яму не дазваляюць зрабіць знешнюю падзарадку ў сувязі з пытаннямі бяспекі, а ў горадзе няма ніводнай электрозапраўкі, хоць колькасць «зялёных» аўто ў абласным цэнтры расце.

Кіраўнік вобласці даручыў кіраўніцтву РУП «Магілёўэнерга» разлічыць у бліжэйшыя дні тарыфы на электраэнергію для такіх заправак і даць іх патэнцыйным спажыўцам. Па словах Уладзіміра Цумарава, у горадзе ёсць кампанія ТДА «Стрым», якая распрацавала і вырабіла дзве мадэлі электрычных зарадных станцый, прызначаных для зарадкі назапашвальнікаў электраэнергіі (акумулятараў) аўтатранспартных сродкаў, і гатовая ўсталяваць іх у горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930