Знайсці
01.09.2017 / 22:182РусŁacБел

Велізарны астэроід размінуўся з Зямлёй

Велізарны астэроід Флорэнс праляцеў 1 верасня за 7 млн км ад Зямлі, паведаміла NASA, запэўніўшы, што падстаў для турботы няма і не будзе па меншай меры да 2500 года.

У бліжэйшым пункце астэроід быў у 18 разоў далей ад Зямлі, чым Месяц. Выява NASA

Дыяметр нябеснага цела складае 4,4 км. Так блізка да Зямлі гэтак буйныя астэроіды яшчэ не набліжаліся, піша ВВС.

Навукоўцы спадзяюцца, што вывучэнне астэроідаў дазволіць праліць святло на паходжанне сонца і планет сонечнай сістэмы.

Астэроід Флорэнс быў адкрыты 2 сакавіка 1981 года амерыканскім астраномам Шэлтэ Басам у аўстралійскай абсерваторыі Сайдынг-Спрынг. Яго назвалі ў гонар брытанскай медсястры і грамадскага дзеяча Флорэнс Найтынгейл (1820-1910), якая стала нацыянальнай гераіняй дзякуючы рэвалюцыі ў доглядзе за параненымі ў гады Крымскай вайны.

Апошні раз Флорэнс пралятаў недалёка ад Зямлі ў 1890 годзе.

Нябеснае цела яшчэ некалькі дзён можна разгледзець нават у невялікія тэлескопы у сузор'і Паўднёвай Рыбы, Казярога, Вадалея і Дэльфіна.

«Флорэнс — найбуйнейшы астэроід, які праляціць побач з нашай планетай з моманту, калі NASA занялося пошукам і адсочваннем астэроідаў у калязямной прасторы», — сказаў спецыяліст NASA Пол Чодас.

Навукоўцы маюць намер скарыстацца гэтай магчымасцю, каб вывучыць нябеснае цела з дапамогай радыёлакацыйных станцый Голдстаўн ў Каліфорніі і Арэсіба ў Пуэрта-Рыка, паведаміла NASA.

Калі б нябесны аб'ект такога памеру сутыкнуўся з Зямлёй, наступствы мелі б глабальны маштаб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930