Знайсці
01.09.2017 / 20:507РусŁacБел

На АЭС у Бельгіі выяўленыя расколіны, немцам раздаюць ёд на выпадак ядзернай аварыі

На дзвюх АЭС у Бельгіі выяўленыя расколіны. Эксперты настойваюць на закрыцці станцый, але ўлады краіны супраць. Каб прадухіліць наступствы магчымай катастрофы, у горадзе Ахен пачалі раздаваць таблеткі з ёдам, паведамляе DW.

wikipedia.org

Пратэсты, судовыя пазовы, спробы аказаць палітычны ціск — як толькі ні спрабуюць у Германіі і Нідэрландах паўплываць на ўлады Бельгіі з мэтай закрыць дзве атамныя электрастанцыі. Але нягледзячы на наяўнасць каля 100 расколін і больш за 3000 дэфектаў у корпусе атамнага рэактара адной з іх, улады Бельгіі сцвярджаюць, што бяспецы АЭС нічога не пагражае.

Жыхары нямецкага горада Ахен, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да аварыйнай станцыі «Тыянж», лічаць інакш. Улады горада пачалі раздаваць прэпараты, якія ўтрымліваюць ёд, на выпадак магчымай аварыі.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера