Знайсці
01.09.2017 / 19:4814РусŁacБел

На знешняй паверхні МКС у адкрытым космасе знойдзеныя жывыя арганізмы

Узяцце пробаў з вонкавай паверхні Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) пераканаўча даказвае, што некаторыя віды бактэрый здольныя існаваць ва ўмовах жорсткае радыяцыі адкрытага космасу, і жыццё на Зямлі магло з'явіцца ў выніку траплення падобных мікраарганізмаў на нашу планету, мяркуе камандзір будучай экспедыцыі на МКС Аляксандр Місуркін.

На прэс-канферэнцыі ў падмаскоўным Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў ён распавёў, як падчас мінулай экспедыцыі, працуючы за бортам МКС, касманаўты здымалі пробы з вонкавай паверхні станцыі на прадмет наяўнасці там біялагічнага жыцця.

«І калі збіраў узоры, я думаў: ну што там можа быць жывога? Перапады тэмператур ад мінус ста да плюс ста градусаў, адсутнасць звыклай ежы ў нашым разуменні, жорсткая радыяцыя. Якое біялагічнае там жыццё можа быць? І раптам аказалася, што яно ёсць! Вядома ж, яно занесенае з Зямлі. Але сам факт таго, што нешта, прынесенае з нашай планеты, змагло выжыць у адкрытым космасе, кажа пра тое, што калі мікраарганізмы ў стане гэта перажыць, то, магчыма, само жыццё на Зямлі з'явілася такім жа чынам», — мяркуе касманаўт.

Місуркін вельмі разлічвае, што падчас наступнага выхаду ў адкрыты космас па расійскай праграме, прызначанага на студзень 2018 года, на знешняй паверхні МКС зноў атрымаецца сабраць жыццеўстойлівыя формы бактэрый.

«Нават нашы мікрабіёлагі падкрэсліваюць гістарычную важнасць гэтага пытання. Падчас пазакарабельнае дзейнасці ў студзені я зноў вазьму новыя пробы і буду з задавальненнем працаваць з навукоўцамі ў гэтым кірунку», — сказаў на заканчэнне камандзір новага экіпажа МКС.

Паводле РІАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930