Знайсці
01.09.2017 / 12:252РусŁacБел

Партрэты Барадуліна, Караткевіча, Касцюшкі, Купалы, Мулявіна — як выглядае Цэнтр вывучэння Беларусі ў Пекіне ФОТАФАКТ

1 верасня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Кірыл Руды наведаў Другі Пекінскі інстытут замежных моў і Цэнтр вывучэння Беларусі. У часе візыту адбылася сустрэча Пасла з прарэктарам Другога Пекінскага інстытута замежных моў Чжу Пэйфэнь, піша Пасольства Беларусі ў Кітаі.

Бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва і дзейнасць Цэнтра вывучэння Беларусі, размешчанага ў Другім Пекінскім інстытуце замежных моў.

Кірыл Руды адзначыў важнасць функцыянавання Цэнтра вывучэння Беларусі і падарыў Цэнтру каля 50 розных кніг беларускіх выдавецтваў. Ключавое месца сярод іх занялі кнігі, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францыска Скарыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930