Знайсці
01.09.2017 / 12:26РусŁacБел

#мыедземнаLIDBEER: выйграй падарожжа на open-air на фестывальным аўтобусе!

Вялікаму святу пад назвай LIDBEER усяго тры гады. Аднак невялікі ўзрост фестывалю хмелю, соладу і вады не перашкаджае яму ствараць гучныя традыцыі. Напрыклад, летась творчае спаборніцтва вызначыла шчасліўчыкаў, якія накіраваліся ў Ліду на брэндзіраваным фестывальным аўтобусе. Падарожжа атрымалася знатнае: што можа быць лепш за вясёлую вандроўку з сапраўднымі сябрамі? LIDBEER лічыць, што добрыя традыцыі варта замацоўваць, таму прапануе зноў прыняць удзел у конкурсе і выйграць цікавае падарожжа для сябе і сваіх сяброў.

З 1 па 7 верасня апублікуй у сваіх сацыяльных сетках фотаздымак са сваімі сябрамі, з якімі ты плануеш паехаць на LIDBEER-2017, з хэштегам #мыедземнаLIDBEER. Аўтар самага цікавага фотаздымка (яго адбярэ жюры ў складзе прадстаўнікоў арганізатара конкурсу) і стане пераможцам. Лідар конкурсу атрымае магчымасць адправіцца ў падарожжа на open-air LIDBEER разам са сваімі сябрамі на легендарным фестывальным аўтобусе Volkswagen T2. Поўныя правілы размешчаны на lidbeer.by.

У гэтым годзе на LIDBEER будзе праваць буйнейшы за ўсю гісторыю фестывалю фудкорт — у Ліду з’едзецца стрыт-фуд з усёй краіны. Гасцей мерапрыемства чакае шмат забаў і інтэрактыва, ярмарка рамеснікаў, а таксама выступы маладых беларускіх гуртоў: ЧуVство Полета, KITCHEN STUFF ONLY, Мутнаевока, Tempo Bay, НаОдинДень і Коктейль Шаляпина. Увечары гасцей фестывалю чакае гучны гала-канцэрт з удзелам адных з лепшых гуртоў Беларусі, Расіі і Украіны: Петли Пристрастия, Крамбамбули, LUMEN і Океан Ельзи!

Да сустрэчы на LIDBEER! Давай зробім гучна!

Уваход на фестываль вольны.

Кошт квіткоў на гала-канцэрт —15 рублёў.

Кошт квіткоў на афіцыйныя бас-туры з Мінску: 34, 50 рублеў. Колькасць месцаў абмежавана.

Квіткі без каміссіі на сайце lidbeer.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930