Знайсці
17.12.2017 / 21:463РусŁacБел

Больш за ўсё пра «Нашу Ніву» і Беларусь у Вікіпедыі чытаюць на англійскай, расейскай і нямецкай мовах

Існуе сэрвіс ВікіРанк, які дазваляе аўтаматычна ацэньваць і параўноўваць якасць і папулярнасць артыкулаў з Вікіпедыі на розных мовах.

У цяперашні час праект утрымлівае ў адкрытым доступе вынікі ацэнкі для больш чым 28 мільёнаў артыкулаў з 44 моўных версій Вікіпедыі, у тым ліку для беларускай (наркамаўкі). Акрамя асноўнага сэрвісу, даступныя таксама дадатковыя інструменты: індэкс цытуемасці артыкулаў Вікіпедыі, папулярнасць артыкулаў, аналіз паўнаты крыніц артыкулаў Вікіпедыі і інш.

Мы вырашылі паглядзець, як працуе гэты рэсурс, і вось што ў нас выйшла. 

Артыкул «Наша Ніва (1991)»

Так выглядае старонка, якая адлюстроўвае рэйтынг артыкула па розных паказніках

Згодна з вынікам, артыкул пра газету «Наша Ніва» найбольш папулярны ў расейскай, англійскай, польскай, беларускай і нямецкай раздзелах Вікіпедыі. 

Артыкул «Рэспубліка Беларусь»

Гэты артыкул часцей за ўсё чытаюць па-англійску. Таксама ў топ-5 ўваходзяць расейская, нямецкая, польская і іспанская моўныя версіі артыкула пра нашу краіну. 

Такім чынам, з краін дальняга замежжа Беларуссю цікавяцца ў Нямеччыне, Іспаніі, а таксама ў ЗША, Канадзе і Злучаным Каралеўстве (калі ўлічваць, што англамоўную версію Вікіпедыі збольшага чытаюць жыхары менавіты гэтых краін).

Праект ВікіРанк распрацаваны на аснове даследаванняў навукоўцаў з Беларусі і Польшчы. Першы навуковы артыкул з апісаннем дадзенага сэрвісу быў апублікаваны ў 2015 годзе. Спачатку праект дазваляў ацэньваць і параўноўваць якасць артыкулаў Вікіпедыі толькі на шасці мовах: англійскай, нямецкай, расейскай, польскай, украінскай і беларускай. Пазней, для больш аб'ектыўнага падліку, у алгарытм ацэнкі якасці артыкулаў былі ўнесеныя змены (у тым ліку шляхам дадання новых параметраў), а таксама пашыраная колькасць аналізаваных моўных версій Вікіпедыі.

Аўтары праекта кажуць, што яго вынікі могуць дапамагчы палепшыць якасць Вікіпедыі, у тым ліку шляхам параўнання і выбару лепшых моўных версій артыкулаў для ўзбагачэння менш развітых моўных раздзелаў «вольнай энцыклапедыі, якую можа рэдагаваць кожны». 

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера