Знайсці
29.08.2017 / 17:154РусŁacБел

Па «Беларусь 3» пакажуць дакументальны фільм пра Скарыну «Першадрук»

Прэм'ера дакументальнага фільма «Першадрук» да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання адбудзецца ў Дзень беларускага пісьменства 3 верасня ў Полацку, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Фільм зняты на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Ігарам Чышчэням. Паказ у кінатэатры «Радзіма» пачнецца ў 11.00. У гэты ж дзень працу беларускіх кінадакументалістаў змогуць убачыць тэлегледачы канала «Беларусь 3». У эфіры фільм заяўлены ў 10.00.

Гледачы беларускай сталіцы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з карцінай 4 верасня ў 14.30 у Доме кіно.

Карціна здымалася на тэрыторыі чатырох краін: у Беларусі (Мінск, Полацк, Вілейка), Польшчы (Кракаў), Чэхіі (Прага) і Расіі (Санкт-Пецярбург). Яна паказвае жыццёвы шлях беларускага першадрукара, прапануе прайсці яго дарогамі.

Аўтар сцэнарыя Уладзімір Мароз і рэжысёр Ігар Чышчэня раскрываюць асобу вялікага першадрукара ў кантэксце сучаснасці. Мэтай стваральнікаў было не проста расказаць біяграфію Скарыны, а паказаць, што яго ідэі і прынцыпы жывуць сёння. Акрамя працы сцэнарыста і рэжысёра кінакрытыкі адзначаюць здымкі аператара Аляксандра Акавіцкага і музыку, адмыслова напісаную да фільма Аляксандрам Круцелем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930