Знайсці
28.08.2017 / 17:262РусŁacБел

Белчыгунка адкрыла продаж квіткоў з электроннай рэгістрацыяй на ўсе транзітныя міжнародныя цягнікі

Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў з электроннай рэгістрацыяй на ўсе транзітныя міжнародныя цягнікі, якія курсуюць у далёкае замежжа, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

фота Юліі Бальцэвіч

Таксама на сайце Беларускай чыгункі з'явілася магчымасць купляць квіткі з электроннай рэгістрацыяй на ўнутраныя цягнікі іншых чыгуначных адміністрацый.

Нагадаем, купля квітка з электроннай рэгістрацыяй праз інтэрнэт дазваляе пасажыру здзейсніць паездку без афармлення квітка ў касе. Такія цягнікі адзначаныя на сайце значком ЭР.

Пры пасадцы ў цягнік неабходна паказаць дакумент, які сведчыць асобу пасажыра, пазначаны ў замове. А пры праездзе ў міжнародным цягніку — дадаткова бланк электроннага квітка, раздрукаваны на аркушы паперы фармату А4.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031