Знайсці
28.08.2017 / 07:381РусŁacБел

Uber выбраў новага кіраўніка кампаніі

Reuters.com

Рада дырэктараў Uber абрала новага кіраўніка кампаніі. Ім стаў Дара Хасраўшахі, які займаў да гэтага пасаду генеральнага дырэктара анлайн-тураператара Expedia. Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Па інфармацыі выдання, у якасці кандыдатаў на пасаду CEO кампаніі Uber разглядаліся таксама былы кіраўнік General Electric Джэфры Імельт і гендырэктар Hewlett Packard Маргарэт Уітмэн.

Афіцыйных каментароў з боку Uber пакуль не паступала.

Ранейшы кіраўнік Uber Трэвіс Каланік, які таксама з'яўляецца заснавальнікам кампаніі, пакінуў сваю пасаду 20 чэрвеня. Рашэнне было прынята пасля патрабавання інвестараў, якія накіравалі яму адпаведны ліст, на фоне некалькіх гучных скандалаў вакол кампаніі, у тым ліку звязаных з імем Каланіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера