Знайсці
25.08.2017 / 17:306РусŁacБел

Лукашэнка: Ніякіх шалёных грошай у спорце больш не будзе

Аляксандр Лукашэнка даручыў дакладна ўрэгуляваць пытанне грашовых выплат спартсменам і трэнерам з прывязкай да пэўнага выніку. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з гульцамі і трэнерскім складам хакейнага клуба «Дынама-Мінск», перадае БЕЛТА.

«Мы выбудавалі сістэму матэрыяльнага і грашовага забеспячэння хакеістаў. Гэта будзе ў любым відзе спорту, гульнявых перш за ўсё», — заявіў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, калі казаць канкрэтна пра хакей, то асноўныя кантракты і заробак будуць у «Дынама-Мінск» і нацыянальнай зборнай. «Там будуць прыстойныя грошы. Усе астатнія павінны зарабляць у клубах столькі, каб нармальна працаваць, таму што спорт — гэта праца, і нармальна жыць, таму што сям'і ёсць. Але не $19 тыс. у месяц, як некаторыя трэнеры мелі сярэднюю зарплату па мінулым сезоне, не займаючы першага месца», — адзначыў беларускі лідар.

«Таму, як у Канадзе, як у ЗША, у ніжэйшай лізе будуць атрымліваць невялікія грошы, каб у хакеістаў было імкненне падняцца наверх — заваяваць месца ў «Дынама», у зборных камандах (моладзевай, юнацкай, асноўнай). Там будуць нармальныя грошы, — падкрэсліў ён. — Таму ніякіх шалёных грошай больш не будзе».

Лукашэнка канстатаваў, што некаторыя трэнеры, кіраўнікі клубаў, атрымліваючы вялікія грошы, жылі ў некалькі разоў лепш, чым міністры. «Гэта што, нармальна? Не даючы ніякіх вынікаў, ніякай эфектыўнасці, ніякай менеджарскай працы, — адзначыў беларускі лідар. — Гэтаму разбою трэба пакласці канец».

Ён растлумачыў, што па новай сістэме, калі хакеіст у экстралізе заняў першае месца, то яго гадавая зарплата павінна, напрыклад, падвоіцца. «За першае месца 100% павелічэнне. За другое, дапусцім, 80%. За трэцяе месца — 60% і гэтак далей. Але ўсё будзе нацэлена на вынік. Нельга плаціць усім пароўну. Гэта крыўдзіць лепшых спартсменаў», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Грошы трэба зарабляць і адпрацоўваць. Такі мой прынцыповы падыход. А канкрэтныя рэчы выпрацавалі ва ўрадзе», — адзначыў ён.

Пры гэтым Лукашэнка ўдакладніў, што калі грошы заробленыя за кошт якіх-небудзь іншых відаў дзейнасці, спонсарскіх сродкаў, то яны будуць належаць выключна клубу і іх можна будзе накіроўваць у тым ліку на матэрыяльнае стымуляванне. «Гэта вашы грошы, і вы, калі ласка, аддайце камандзе. І падзяліце паміж сабой. Гэта вашы грошы, ніхто да іх не дакранецца. Я вам публічна пра гэта кажу», — сказаў ён.

«За грошы можаце не турбавацца, калі вы выконваеце свае абавязацельствы і добра гуляеце, — падкрэсліў беларускі лідар. — І далей мы будзем толькі рабіць больш жорсткімі гэтыя патрабаванні. Мы пастараемся плаціць добраму гульцу, які змагаецца на пляцоўцы, шмат, каб паказаць іншым, як трэба гуляць. А тыя, хто не дае вынік, так і атрымаюць».

«Усе, хто працуе ў камандзе і на каманду, не павінны быць пакрыўджаныя», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера