Даслаць навіну
Знайсці
22.09.2017 / 16:37 4

Новы сезон беларускіх танцаў у Мінску

Школа традыцыйнага мастацтва абвяшчае новы набор на курс «Беларускі танец», які працуе пад кіраўніцтвам вядомага этнахарэографа і даследчыка танцу Мікалая Козенкі.

Заняткі для дарослых адбываюцца адзін або два разы на тыдзень па аўторках, чацвяргах а 19-й гадзіне за тры хвіліны хады ад ст.м. Плошча Перамогі.

Далучыцца можа кожны, хто хацеў бы навучыцца танчыць лявоніху, падыспань, кракавяк, грачанікі, матлёт і іншыя танцы, даведацца пра танцавальныя беларускія традыцыі і спрыяць іх захаванню!

Заняткі для дзяцей будуць праходзіць двойчы на тыдзень па панядзелках і серадах (ст. м. Плошча Якуба Коласа) у трох групах:
малодшай (вучні пачатковай школы),
сярэдняй (5-7 класы),
старэйшай (8-11 класы).

Працягласць занятку ў малодшай групе — 1 акадэмічная гадзіна,
у сярэдняй і старэйшай — 2 акадэмічныя гадзіны.

Кожны занятак уключае комплекс падрыхтоўчых фізічных практыкаванняў, якія карэктуюць паставу і рыхтуюць да танцавальных нагрузак. 

Заняткі танцу падабаюцца дзецям, бо яны вяселыя і нескладаныя, цудоўна здымаюць напружанне пасля няпростага школьнага дня. Апроч фізічнай падрыхтоўкі, яны спрыяюць і развіццю камунікатыўных навыкаў. Беларускі танец вельмі пасуе дзецям, якія з розных прычынаў завяршылі спартовыя трэніроўкі, бо гэта мяккая, але досыць істотная фізічная нагрузка.

Навучанне платнае.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 608-25-56, або напісаўшы на электронную пошту: v.mikhno@tut.by.

Прыватнае прадпрыемства «Кансультацыйныя і навучальныя праграмы» УНП 191517034

1
Вікторыя / адказаць
25.08.2017 / 11:29
Дзень добры! Дзякуй за Вашу цікавасьць! Спадар Козенка кіруе працай курса і выкладае ў групе, што працягвае навучаньне пяты год. 

19
Макс Борщеварский / адказаць
04.09.2017 / 23:07
Да кому они нужны эти танцы
1
Макс Борщеварский / адказаць
04.09.2017 / 23:08
Хотя, прошу прощения. Просто супер. Не посмотрев видео, подумал, что очередной шоу для борщеварок, любительниц заграничного. И это после приезда ищз Микашевичь
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30