Знайсці
23.08.2017 / 12:1688РусŁacБел

Бізнэсовец пабудаваў пад Мінскам дом, які шакуе суседзяў ФОТЫ

«Гэты дом я фатаграфавала на тэлефон, паказала на працы. А потым выдаліла ўсё, каб нават у памяці мабільнага не было гэтых чарцей, — распавядае tut.by жыхарка Ратамкі Марыя Мікалаеўна. — Спачатку дом выглядаў сімпатычна, унучка параўноўвала яго з казачным замкам. Але калі з плота «палезлі» чорныя рукі і чарапы, а на даху з'явіліся чэрці — гэта стала пераборам. Цяпер унучку міма не ваджу. Увечары тут і дарослым страшнавата хадзіць — вунь тыя чэрці на даху, якія меншыя, яны свецяцца ў цемры ліхтарыкамі».

Марына Мікалаеўна спыняецца каля дома, разглядае з цікаўнасцю, хоць бачыла яго не раз. Калі заўважае, што ў чэрапа ў плоце з вачэй тырчаць драты, перасмыквае плячыма.

— Напэўна, і чарапы хутка будуць свяціцца ў цемры, як тыя чэрці на даху, — мяркуе жанчына.

На вуліцу выходзіць сусед. Яго дом — праз плот. І з двара, і з вокнаў выгляд суседа не цешыць: паўсюль, кажа, чэрці. Адзін з іх, здаецца, нават цэліцца ў акно з лука. На глебе ўсёй гэтай «чартаўшчыны» людзям ёсць пра што пагаварыць.

— Гаспадар дома з выгляду цалкам звычайны, бізнэсовец. Тое, што ён чалавек з фантазіяй, можна было западозрыць і па машыне, цюнінгаванай чарапамі. Дом ён пачаў будаваць яшчэ гадоў дзесяць таму, потым кінуў. Гады два таму з'явіўся і аднавіў працы. І вось што атрымалася…

Падыходзіць яшчэ адна мясцовая жыхарка. Яна дастае тэлефон і, хаваючы ўсмешку, фатаграфуе чорта, фігура якога «караскаецца» па плоце, дзёрзка высунуўшы язык.

— Дом гэты ўжо ўспрымаецца як мясцовая славутасць. Нічога кашмарнага ў гэтым не бачу, але жыць у такім дакладна не стала б, — кажа мясцовая жыхарка.

Жанчына распавяла, што не ўсе суседзі з вуліцы гэткія талерантныя. Людзі палохаюцца рук, якія тырчаць з плота, альтанкі, купал якой выкладзены чарапамі.

— Наш сусед Аляксандр напісаў скаргу ў сельвыканкам, — распавяла жанчына. — Старшыня і намеснік прыехалі, патапталіся і з'ехалі. А што яны могуць зрабіць? Гэта ж прыватная ўласнасць. Так, фантазія такая ў чалавека, і грошай яму на гэта стае. Тут нават цяжка ўявіць, колькі выдаткаў толькі на камень жадэіт сышло, якім выкладзены і фасад дома, і плот звонку і ўнутры. Відаць, што чалавек задумваў нешта асаблівае, дзіўнае — і ў яго гэта атрымалася.

«Вядома, у ідэале хацелася пагутарыць з уладальнікам дома, але ніхто з суседзяў не змог падказаць яго кантактаў», — адзначаюць журналісты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера