Знайсці
22.08.2017 / 21:003РусŁacБел

На гарачую лінію МАРГ можна будзе паведаміць пра завышэнне цэн на лекі

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі з мэтай экспрэс-маніторынгу рынку лекавых сродкаў (цэны, даступнасць, наяўнасць) з 23 жніўня па 18 верасня будзе адкрытая «гарачая лінія», паведамляецца на сайце ведамства.

Па тэлефоне (8017) 200-92-02 грамадзяне могуць паведамляць аб фактах росту цэн, розных цэнах на адны і тыя ж лекі ў розных аптэках (з указаннем суб'ектаў гаспадарання, іх адрасоў), адсутнасці ў продажы медыкаментаў; юрыдычныя асобы — аб існуючых праблемных пытаннях вядзення бізнесу ў фармацэўтычнай галіны.

Кожны факт будзе вывучаны. Пры неабходнасці будуць прынятыя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Званкі прымаюцца ў працоўныя дні з 9:00 да 13:00 і з 14:00 да 18:00.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера