Знайсці
22.08.2017 / 07:243РусŁacБел

Азаранка афіцыйна знялася з US Open

Reuters.com

Вікторыя Азаранка афіцыйна заявіла аб зняцці з адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.

- З сумам паведамляю, што не змагу прыняць удзел на US Open у сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў маёй сям'і. Цяпер я вымушана займацца вырашэннем праблем. Буду вельмі моцна сумаваць па Нью-Ёрку і па адным з маіх самых любімых турніраў, на якім я перажыла лепшыя моманты сваёй кар'еры. З нецярпеннем чакаю свайго вяртання сюды ў наступным годзе, - прыводзіць словы Вікторыі Азаранкі афіцыйны сайт US Open.

Месца Вікторыі Азаранкі ў асноўнай сетцы зойме японка Міса Эгучы.

Вікторыя Азаранка 10 разоў выступала на адкрытым чэмпіянаце ЗША, яе найлепшымі дасягненнямі тут з'яўляюцца два выхады ў фінал (2012, 2013 года), дзе яна прайграла Серэне Уільямс, піша Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930