Знайсці
21.08.2017 / 21:104РусŁacБел

Сонечнае зацьменне на Ціхаакіянскім узбярэжжы ЗША — ВІДЭА

Поўнае сонечнае зацьменне на працягу амаль 2 хвілін першымі ў кантынентальнай частцы ЗША ў панядзелак назіралі жыхары горада Мадрас (штат Арэгон). На відэа, якое Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA) транслюе на сваім сайце, відаць, як дыск Месяца цалкам закрыў сонечны дыск. Стрым часам спыняецца з-за вялікай колькасці гледачоў: 

Затым найбольш спрыяльныя ўмовы для назірання узнікнуць у паласе шырынёй 70 міль (113 км) і працягласцю 4200 км ад Ціхага да Атлантычнага акіяна праз 14 штатаў: у Айдаха-Фолз (штат Айдаха), Касперы (штат Ваёмінг), Лінкольне (штат Небраска), Джэферсан-Сіці (штат Місуры), Падуцы (штат Кентукі), Нэшвілі (штат Тэнэсі) і ў Калумбіі (штат Паўднёвая Караліна), дзе зацьменне можна будзе назіраць ад 14:41 да 14:44 па мясцовым часе (ад 21:41 да 21:44).

Як адзначыла інфармацыйнае агенцтва AP, апошні раз поўнае сонечнае зацьменне назіралі на паўночным захадзе ЗША ў 1979 годзе на тэрыторыі пяці штатаў, а на ўсёй кантынентальнай частцы ЗША поўнае зацьменне назіралася апошні раз у 1918 годзе.

Наступнае поўнае сонечнае зацьменне на тэрыторыі ЗША можна будзе назіраць 8 красавіка 2024 года ў Тэхасе і на тэрыторыі штатаў Сярэдняга Захаду, а зацьменне, бачнае з тэрыторыі ад Ціхага да Атлантычнага акіянаў, здарыцца толькі ў 2045 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930