Знайсці
21.08.2017 / 20:0814РусŁacБел

У мінскім канфіскаце прадаецца «Бэнтлі» за $163 тысячы ФОТА

Ёсць падазрэнне, што яно належала бізнэсоўцу Віталю Арбузаву.

У секцыі па продажы аўтамабіляў гандлёвага дому «Усходні» ў Мінску з'явіўся ўнікальны аўтамабіль Bentley Brooklands 2008 года выпуску. Фатаграфіі ў рэдакцыю abw.by даслаў чытач.

Мяркуючы па інфармацыі, паказанай на інфармацыйнай таблічцы, аўтамабіль-купэ 2008 года выпуску з рухавіком аб'ёмам 6760 куб.см абыдзецца пакупніку ў 315 810 руб. Транспартны сродак атрыманы па акце ад 16 жніўня 2017 года, гэта значыць, у продажы зусім нядаўна.

На сайце гандлёвага дома інфармацыя пра гэта аўто таксама ёсць. Там сказана, што машына на хаду, абсталяваная аўтаматычнай каробкай перадач. Прабег нідзе не пазначаны. Аўто будзе прадавацца праз аўкцыён, які адбудзецца 25 жніўня.

Ёсць здагадка, што аўтамабіль належаў затрыманаму па абвінавачванні ў нясплаце падаткаў беларускаму бізнэсоўцу, кіраўніку Fenox Global Group Віталю Арбузаву, які акрамя фіялетавага Bentley Brooklands мае яшчэ і Bentley Mulsanne. Пачатковая цана ўвезенага ў краіну Brooklands складала 320.000 даляраў.

Упершыню Bentley Brooklands быў прадстаўлены на аўтасалоне ў Жэневе ў 2007 годзе. Кожны асобнік гэтай мадэлі збіраўся ўручную, усяго было выпушчана 550 такіх аўтамабіляў. Цана кожнага экземпляра вызначалася індывідуальна - ад 200 000 да 400 000 еўра.

Выстаўлены ў Мінску Bentley Brooklands можна назваць самым дарагім аўтамабілем з усіх, якія прадаваліся калі-небудзь у мінскім «канфіскаце» (каля 163 тыс. даляраў па курсе Нацбанка). 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера