Знайсці
21.08.2017 / 10:2715РусŁacБел

Польскія ведамствы зноў адфутбольваюць мяч «Белсата»

Старшыня ўправы Польскага тэлебачання Яцэк Курскі напісаў МЗС Польшчы, што будзе вымушаны ліквідаваць тэлеканал «Белсат», калі ведамства не адновіць яго падтрымку, піша Радыё Рацыя са спасылкай на «Dziennik. Gazeta Prawna»

Як піша «Dziennik. Gazeta Prawna», Курскі ў сваім лісце да міністра Вітольда Вашчыкоўскага сцвярджае, што хоць і бачыць патрэбу ў існаванні тэлеканала для Беларусі, польскае тэлебачанне не ў стане самастойна яго фінансаваць. І без падтрымкі міністэрства яно будзе вымушана адмовіцца ад «Белсата».

«Гэта не ўльтыматум, а спроба выратаваць гэты тэлеканал» — адзначае старшыня ўправы Польскага тэлебачання. Супрацоўніцтва МЗС з дзяржаўным тэлебачаннем пры стварэнні «Белсата» набліжаецца да завяршэння. Міністэрства адмаўляецца ад дамовы з 2007 года. Рашэнне пачне дзейнічаць ўжо 31 снежня, а гэта азначае, што з 2018 года фінансаваць «Белсат» будзе абавязанае Польскае дзяржаўнае тэлебачанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930