Знайсці
21.08.2017 / 10:1611РусŁacБел

Беларус выйграў у анлайн-гульні $2,4 мільёна

Гулец з Беларусі выйграў рэкордны джэк-пот у анлайн-гульні «Востраў мільянераў» ад PokerStars Casino. Сума склала больш за 2 439 369 даляраў і 27 цэнтаў, паведамляе сайт online.casinocity.com.

Джэк-пот быў сарваны нашым суайчыннікам, які пажадаў застацца невядомым, у сераду 26 ліпеня. Адбылося гэта ўсяго толькі праз 3 дні пасля таго, як ён зарэгістраваўся ў гульні.

«Выспа мільянераў», або Millionaires Island па-ангельску, — адна з мноства анлайн-гульняў у інтэрнэце, якія імітуюць гульнявы аўтамат — так званага «аднарукага бандыта».

Мэта гульні — круцячы тры барабаны з 15 знакамі, сабраць пры іх спыненні выйгрышную камбінацыю. Чым лепшая камбінацыя, тым большыя прызавыя.

«Выспа мільянераў» — гульня з прагрэсіўным джэк-потам. Гэта значыць, ён пастаянна расце за кошт працэнта, які бярэцца з грошай, атрыманых ад усіх удзельнікаў.

myfin.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930