Знайсці
21.08.2017 / 00:2520РусŁacБел

У Мінску нанеслі дазволенае графіці «Мая краіна — Беларусь» ФОТАФАКТ

Яно знаходзіцца на трансфарматарнай будцы на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча.

Паводле аўтара, узгадненне задумы з камунальнікамі заняло літаральна пяць хвілінаў.


фота з фэйсбука Паўла Белавуса.

«ЖЭСу ўвогуле ідэя спадабалася. Да таго ж у іх, відаць, будзе нейкая справаздача перад Днём горада, які будзе ўжо літаральна праз дваццаць дзён. І яны нават казалі, каб хутчэй гэта зрабілі!» — кажа мастак Максім Пякарскі.

Графіці створана пры падтрымцы Symbal.by. Выяву бусла можна знайсці на таварах крамы.

Мясцовыя жыхары на гэткае ўпрыгажэнне свайго падворка рэагуюць станоўча.

«Калі папросту ідзеш, і сцяна белая — настрой палепшыцца, калі замест папросту белай сцяны будзе нешта прыгожае і нашае беларускае! І я была бы вельмі радая, каб у нашым раёне было больш малюнкаў на будынках, на сценах. Нават настрой паляпшаецца! І дзецям можна распавядаць пра краіну, і ім будзе цікавей жыць у такім раёне», — мяркуе мясцовы жыхар.

«У любым выпадку, гэта ўпрыгожвае горад. І месца робіцца больш атмасфернае і еўрапейскае, прывабнае для турыстаў. Таму я за!» — дадае іншы мянчук.

Між тым цікавае графіці не толькі ўласна малюнкам, але і гісторыяй свайго аўтара. Мастак Максім Пякарскі — былы фігурант гэтак званай «справы графіцістаў» ды неаднойчы зазнаваў пераслед за сваю творчасць.

«Пэўны час мы не маглі далей маляваць ужо гэтак, як малявалі — неафіцыйна. Але апошнім часам, калі гэтак званая лібералізацыя пачалася і ўвогуле сталі дазваляць маляваць афіцыйна на нацыянальную тэматыку, на сацыяльную тэматыку нават — чаму б не выкарыстаць гэткую магчымасць?» — пытаецца Пякарскі.

інф. Белсат

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера