Даслаць навіну
Знайсці
20.08.2017 / 19:57 11

Затрыманы 23-гадовы магілевец, які рабіў выбухоўку з цвікамі і выпрабоўваў

16 жніўня на лінію «102» паступіла паведамленне ад намесніка старшыні аднаго з гаражных кааператываў Магілёва, які расказаў, што ў адным з гаражоў знаходзіцца невядомы, а ў памяшканні выяўленыя колбы з невядомым рэчывам, піша прэс-служба УВД Магілёўскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі міліцыі прыбылі на месца і затрымалі 23-гадовага магілёўца. У гаражы, які, па яго словах, ён здымаў у знаёмага, былі выяўленыя рэчывы, прыдатныя для вырабу выбуховых рэчываў і выбуховых прылад.

Як расказаў першы намеснік начальніка УУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Васільеў, падчас агляду па месцы жыхарства затрыманага былі знойдзены таксама хімічныя кампаненты для вырабу выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, самаробныя прадметы, падобныя да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Папярэдне супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што затрыманы вырабляў самаробныя выбуховыя прылады, начыненыя цвікамі, шрубамі і свінцом і выпрабоўваў іх на адкрытай мясцовасці.

Канфіскаваныя прадметы накіраваныя на экспертызу, распачатая крымінальная справа.

0
7-9-15 / адказаць
21.08.2017 / 13:05
3-2-1-0, ну вездзе бяда за бядою, а тут ціш да гладзь, няма нават на каго свірэпстваваць і сурова наказаць акрамя ціхіх апазіцыянераў. 
0
Васек / адказаць
21.08.2017 / 14:09
Наверное и в Белом Легионе состоял... Рассказывайте эти сказки кому-нибудь другому
0
Юзік / адказаць
21.08.2017 / 14:14
Калі затрымалі патэнцыйнага тэрарыста або проста прыдурка з небяспечным хобі, то добра. Але ўлічваючы рэпутацыю тутэйшых ахоўнікаў парадку і некаторыя апублікаваныя дэталі выкрыця злачынцы, уся гэтая гісторыя выклікае шмат пытанняў і сумненняў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2016 2017 2018
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30