Знайсці
20.08.2017 / 19:427РусŁacБел

Ілан Маск: Баявыя робаты — новая пагроза чалавецтву

Група з 116 экспертаў і спецыялістаў, якія прадстаўляюць 26 краін свету, звярнулася ў ААН з заклікам аб забароне распрацоўкі і прымянення аўтаномнай баявой зброі, піша БелТА.

У ліку просьбітаў апынуліся кіраўнік SpaceX Ілан Маск і заснавальнік кампаніі, якая займаецца распрацоўкай штучнага інтэлекту DeepMind Мустафа Сулейман.

Нядаўна ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пачаліся кансультацыі па пытаннях далейшай распрацоўкі дронаў і беспілотных танкаў. Аўтары закліку апелююць да таго, што распрацоўка і ўкараненне падобных сістэм паражэння будзе супастаўная з вынаходніцтвам пораху і ядзернай зброі. У выпадку прыёму на ўзбраенне беспілотнай зброі тэрміны і маштаб вядзення баявых дзеянняў будзе складана ацаніць.

Такія прылады могуць выкарыстоўвацца супраць мірнага насельніцтва, а таксама стануць аб'ектам падвышанай цікавасці з боку хакераў. Усе падпісанты лічаць, што рабатызаваная зброя павінна трапіць пад тыя ж забароны, што і, напрыклад, хімічная.

У гэтай сувязі Ілан Маск раней заяўляў, што штучны інтэлект з'яўляецца адной з самых вялікіх пагроз чалавецтву і гэтая сфера павінна рэгулявацца асаблівым чынам.

Некаторыя ўзоры беспілотнай зброі ўжо існуюць. Не так даўно Samsung прадставіў свайго робата-вартавога SGR-A1. Інсайдары заяўляюць, што ён здольны самастойна ацэньваць узровень пагрозы і вырашаць, адкрываць агонь ці не. Аналагічныя праекты вядуць ЗША, Кітай і Расія.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера