Знайсці
20.08.2017 / 23:0023РусŁacБел

У Паставах развіталіся з Алесяй Фурс, якая ў СССР атрымала 25 гадоў за намаляваную Пагоню 

У Паставах (Віцебская вобласць) развіталіся з Алесяй Фурс (Умпіровіч). Яна памерла на 92-м годзе жыцця.

У часе вучобы ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі Алеся ўступіла ў Саюз беларускіх патрыётаў. 25 сакавіка 1946 году для цырымоніі прысягі сяброў арганізацыі на вернасць Беларусі намалявала «Пагоню».

Алеся Умпіровіч з Саюза беларускіх патрыётаў

У 1948 была арыштаваная і прысуджаная да 25 гадоў канцлагера, але ў выніку смерці Сталіна прасядзела толькі восем. У 1956, пасля вызвалення, пабралася шлюбам з іншым былым палітвязнем-беларусам Антонам Фурсам, жылі ў Казахстане. У 1982 вярнуліся на радзіму, пасяліліся ў Паставах.

Ёй пашчасціла пабачыць Беларусь незалежнай. А сама яна была рэабілітаваная ў 1993 годзе. Выгадавала дзяцей і ўнукаў і пражыла нялёгкае, але, урэшце, шчаслівае жыццё.

Інф. радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера