Знайсці
20.08.2017 / 17:4619РусŁacБел

Са спецвучэльні ў Крывічах уцяклі шэсць падлеткаў ФОТА

Мядзельскі РАУС шукае шасцярых непаўналетніх выхаванцаў ДУА «Крывіцкая СЛВПТВ закрытага тыпу», якія 19 жніўня прыблізна 19.10 самавольна пакінулі вучылішча, паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Анёл». Да цяперашняга часу пра іх месцазнаходжанне нічога не вядома.

Ліпартэліані Давід, 2002/01/08 г. н.

Прыкметы: на выгляд 15-16 гадоў, рост 175 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя хвалістыя.

Асаблівыя прыкметы: крышталік у воку, на левым перадплеччы татуіроўка «дзяўчына», шнар на ілбе, шнары на правым галенастопным суглобе.

Быў апрануты: салатавыя красоўкі з сінімі палосамі, фіялетавая майка, шорты спартыўныя чорныя з зялёнымі палосамі, чорная кепка.

Маліноўскі Арцём, 2001/05/31 г. н.

Прыкметы: на выгляд 16-17 гадоў, рост 172 см, хударлявы, валасы прамыя цёмна-русыя кароткія.

Асаблівыя прыкметы: на левым запясці татуіроўка «абстракцыя», на правым галенастопным суглобе шнар каля 2 см, на левай галёнцы шнар каля 2 см.

Быў апрануты: чорныя красоўкі, майка шэрая з чорнымі надпісамі, шорты карычневыя ў клетку.

Слабадзянік Вячаслаў, 2000/04/19 г. н.

Прыкметы: на выгляд 17-18 гадоў, рост 170 см, сярэдняга целаскладу, валасы светла-русыя простыя, стрыжка кароткая.

Быў апрануты: сінія шорты, сіняя майка з надпісам, (меркавана) бэжавая панама.

Калосаў Антон, 2000/03/18 г. н.

Прыкметы: на выгляд 17-18 гадоў, рост 174 см, целасклад сярэдні, валасы цёмна-русыя.

Асаблівыя прыкметы: маюцца татуіроўкі - на правай галёнцы «Асав», на правым сцягне «ластаўка», на левай кісці літара «К».

Быў апрануты: байка шэрая з малюнкам чорнага колеру «чэрап», красоўкі «Адыдас» з палосамі чырвонага, белага, чорнага колераў.

Гарачка Аляксей, 2000/07/14 г. н.

Прыкметы: на выгляд 16-18, рост 180 см, сярэдняга целаскладу, валасы простыя, цёмна-русыя.

Асаблівыя прыкметы: на галаве пад валасамі спераду маецца шнар каля 2 см, на правым перадплеччы татуіроўка, на левым каленным суглобе шнар.

Быў апрануты: цёмна-сіняя вятроўка, сінія шорты, шэрыя красоўкі.

Чуін Мікіта, 2001/03/13 г. н.

Прыкметы: на выгляд 16 гадоў, рост 165-170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русыя, стрыжка кароткая.

Асаблівыя прыкметы: радзімая пляма на правай лапатцы.

Быў апрануты: красоўкі шэрыя, майка цёмна-шэрая, цёмна-сінія шорты з белымі палосамі.

Тых, хто мае пра іх інфармацыю, праваахоўнікі просяць звяртацца ў Мядзельскі РАУС па т.: 8-017-975-54-71, 8-017-975-52-23 або 102.

Спецыяльная лячэбна-выхаваўчая прафесійна-тэхнічная вучэльня ў Крывічах займаецца рэабілітацыяй падлеткаў, якія маюць алкагольную і наркатычную залежнасць, недахопы фізічнага або псіхічнага развіцця. Таксама туды накіроўваюць школьнікаў, якія маюць адхіленні ў паводзінах і цяжка навучаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930