Знайсці
19.08.2017 / 13:1216РусŁacБел

Сярэдні заробак у Польшчы перасягнуў тысячу еўра

Сярэдні заробак у Польшчы ў ліпені вырас на 4,9% проці мінулага года. Пра гэта паінфармавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Па звестках ведамства, сярэдняя зарплата ў ліпені склала 4 тыс. 502 злотых, або 1 тыс. 54 еўра.

Акрамя таго, аналітыкі Галоўнага статыстычнага ведамства адзначаюць, што занятасць у прадпрымальніцкім сектары ў ліпені вырасла на 4,5% у параўнанні з мінулым годам.

«Гэта сведчыць аб тым, што сітуацыя на рынку працы спрыяе работнікам. Фірмы ў далейшым хочуць працаўладкоўваць людзей, хоць часам маюць праблемы з тым, каб знайсці адпаведныя кадры», — адзначыў эканаміст банка Bank Zachodni WBK Пётр Бялецкі.

Эксперт мяркуе, што інфармацыя пра ўзровень заработнай платы павінна быць ацэненая станоўча. Пры гэтым эканаміст падкрэсліў, што гэтыя лічбы адносяцца толькі да пэўных сфер эканомікі.

radiopolsha.pl

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера