Знайсці
18.08.2017 / 22:2636РусŁacБел

Як кіроўца BMW не саступаў дарогу прэзідэнцкаму «Майбаху» ВІДЭА

У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім серабрысты «БМВ» не саступае дарогу картэжу Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску. Яго размясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку тэлеканал «Белсат». 

«Майбах» кіраўніка дзяржавы ў суправаджэнні аўто аховы спрабуе паскорыцца на загружаным праспекце Пераможцаў, перастройваючыся ў крайнюю левую паласу перад скрыжаваннем з праспектам Машэрава. Але адзін кіроўца — ці то з няўважлівасці, ці то спецыяльна — не прапускае картэж. Ён ігнаруе сігналы машын суправаджэння і ўрэшце змушае ахову сарвацца на крык. 

Заўважым, што на прэзідэнцкай машыне няма сцяжка — значыць, аўтамабіль проста пераганялі з месца на месца.

Відэа, мяркуючы па стане расліннасці на вуліцы, не зусім свежае — магчыма, веснавое.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера