Знайсці
18.08.2017 / 18:378РусŁacБел

Расія зняла санкцыі з «Савушкавага прадукта»

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ (Рассельгаснагляд) зняла ўведзенае напярэдадні часовае абмежаванне на ўвоз прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку і «Савушкава прадукта», паведамляецца на сайце ведамства.

«Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе з улікам праведзеных перамоваў з беларускім бокам, а таксама гарантый намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь - дырэктара дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду А.М. Субоціна аднаўляе права паставак на тэрыторыю Расіі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў:

ААТ «Малочныя горкі»,

ААТ «Рагачоўскі МКК»,

ААТ «Савушкін прадукт»,

- гаворыцца ў паведамленні.

Учора «Рассельгаснагляд» паведаміў, што ад 18 жніўня ўводзяцца абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі беларускага мяснога прадпрыемства ААТ «Вітконпрадукт» і трох малочных, у тым ліку «Савушкавага прадукта», «у сувязі з паўторным выяўленнямі парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў ЕАЭС і РФ».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера