Знайсці
18.08.2017 / 16:578РусŁacБел

Падгол і Таўстыка прапанавалі Лукашэнку правесці агульнанацыянальную беларускую дыктоўку 

Два былыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — дацэнт, кандыдат філязофскіх навук Уладзімер Падгол і кіраўнік грамадзкай арганізацыі «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Аляксандар Таўстыка — зьвярнуліся да кіраўніка беларускай дзяржавы.

Яны прапануюць падчас сьвяткаваньня Дня беларускай пісьменнасьці правесьці агульнанацыянальную дыктоўку па беларускай мове.

Дыктоўка ладзіцца ня столькі дзеля праверкі ведаў і выяўленьня памылак, колькі дзеля дэманстрацыі салідарнасьці нацыі. Яна дасягаецца тым, што адначасова бальшыня грамадзянаў Рэспублікі Беларусь пішуць адзін і той жа тэкст. «Прыкладна так, як крочаць у нагу салдаты».

Тэкст можа быць ці зь Бібліі, з улікам выхаду ў сьвет 500 гадоў таму Бібліі Францішка Скарыны, ці клясычны, які вывучаюць у школе — напрыклад, з «Дудкі Беларускай» Францішка Багушэвіча.

Правядзеньне агульнанацыянальнай дыктоўкі, лічаць ініцыятары, можа значна паспрыяць умацаваньню стабільнасьці грамадзтва, яго кансалідацыі і прапагандзе культурных каштоўнасьцяў. А таксама фармаваньню нацыянальнай і дзяржаўнай самасьвядомасьці моладзі.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930