Знайсці
18.08.2017 / 14:28РусŁacБел

Цяпер кожны можна здзейсніць віртуальнае падарожжа ў Чарнобыль

Калі вы хацелі наведаць месца аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пабачыць на ўласныя вочы постапакаліпсічныя віды Прыпяці, але баяліся радыяцыі, вы хутка зможаце гэта зрабіць проста з дому з дапамогай тэхналогій віртуальнай рэальнасці.

Chernobyl VR — гэта «інтэрактыўнае падарожжа» ў закінутую вобласць Украіны. Яно дазваляе гульцам адчуць сюррэалістычную атмасферу 80-х гадоў.

Вось відэа праекта, якое можна прагледзець з Samsung Gear VR, HTC Vive і Oculus Rift:

Праект прапануе прайсці віртуальную экскурсію па атамнай электрастанцыі, парку забаваў, школе, бальніцы і іншым месцам.

«Чарнобыльская зона адчужэння поўная незлічонай колькасцю закінутых будынкаў, гатовых распавесці свае гісторыі», — піша распрацоўшчык Давід Бігун у сваім блогу.

Падчас падрыхтоўкі праекта і «палявога» вывучэння Чарнобыльскай зоны распрацоўшчыкі бралі з сабой лічыльнікі Гейгера, каб пераканацца, што не знаходзяцца ў забруджанай зоне.

Яны распавядаюць, што некаторыя з аб'ектаў, якія яны бачылі, развальваліся проста ў іх на вачах, што яшчэ больш узмацніла жаданне аднавіць усё ўбачанае ў VR.

hi-tech.mail.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930