Знайсці
17.08.2017 / 20:5480РусŁacБел

Рассельгаснагляд заблакаваў «Савушкаў прадукт»

Рассельгаснагляд уводзіць новыя «меры абмежавальнага характару» ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

«Савушкаў» належыць Аляксандру Машэнскаму.

Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце расійскага ведамства.

Ад 18 жніўня часова ўводзяцца абмежаванні на пастаўку ў Расію прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў:

1. ААТ «Вітконпрадукт» (паўторнае выяўленне рэшткаў тэтрацыкліну ў мясе птушкі);

2. ААТ «Малочныя горкі» (паўторнае выяўленне ў пітным малацэ рэшткаў лінкаміцыну);

3. ААТ «Рагачоўскі МКК» (паўторнае выяўленне ў згушчаным малацэ рэшткаў лінкаміцыну);

4. ААТ «Савушкаў продукт» (паўторнае выяўленне ў сухой малочнай сыроватцы рэшткаў тылазіну).

Прадукцыя, адгружаная ў РФ раней за 18 жніўня, пройдзе мытню ў звычайным рэжыме.

Таксама за выяўленыя парушэнні ад 17 жніўня ўводзіцца рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю прадукцыі яшчэ пяці прадпрыемстваў:

1. СП ТАА «Бак» (рэшткі тэтрацыкліну ў буйнакавалкавых паўфабрыкатах з ялавічыны);

2. СААТ «Белавежскія сыры» (рэшткі салінаміцыну ў сыры);

3. ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» (рэшткі тэтрацыкліну ў буйнакавалкавых паўфабрыкатах з ялавічыны);

4. ААТ «Здравушка-Мілк» (выяўленне ў малацэ рэшткаў тылазіну і цыпрафлаксацыну);

5. ААТ «Мінскі малочны завод № 1» (выяўленне ў малацэ рэшткаў лінкаміцыну).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930