Знайсці
17.08.2017 / 19:12РусŁacБел

Хакеры ўзламалі акаўнты HBO ў сацсетках

Хакеры ўзламалі акаўнты амерыканскага забаўляльнага тэлеканала HBO ў «Фэйсбуку» і «Твітары». Раней кампутарным зламыснікам удалося атрымаць доступ да сервераў кампаніі, паведаміла Бі-бі-сі.

За ўзломам сацсетак HBO, у тым ліку афіцыйных акаўнтаў вядомых серыялаў накшталт «Гульні тронаў», як мяркуецца, стаіць група, якая называе сябе OurMine.

У адным з паведамленняў гаворыцца «Тут пабываў OurMine. Мы толькі правяраем бяспеку вашай сістэмы».

Гэта чарговае фіяска для канала ў шэрагу хакерскіх узломаў, у выніку якіх у сеціве апынуліся сцэнары яшчэ не паказаных серый «Гульні тронаў» і канфідэнцыйныя звесткі кампаніі.

«Прывітанне, тут OurMine, і мы правяраем вашыя меры бяспекі. HBO, калі ласка, звяжыцеся з намі, каб палепшыць вашу бяспеку», - напісалі хакеры ў «Твітары» канала

Хакеры з OurMine ужо вядомыя ўзломам папулярных твітар-акаўнтаў.

Летась гэта былі мікраблогі кампаніі Netflix, аднаго з заснавальнікаў Wikipedia Джымі Вэйлса, кіраўніка Facebook Марка Цукерберга і дырэктара Google.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930